|
Рэлігія і культура беларускіх зямель у ІХ – першай палове ХШ ст.Хрысцiянства прыйшло на ўсходнеславянскiя землi. Даследчыкi мяркуюць, што ўжо ў IX ст. у Полацкай зямлi былi хрысцiяне. У 988 г. вялiкi кiеўскi князь Уладзiмiр пачаў хрышчэнне Русi. Услед за Кiевам прымусова пападала пад абрад хрышчэння насельнiцтва двух iншых важных цэнтраў – Полацка i Ноўгарада. Язычнiцкае насельнiцтва хрысцiлася прымусова. Забаранялася старая абраднасць i ўводзiлася новая, падлягалi забыццю iмёны старых божастваў, месцы язычнiцкiх маленняў разбуралiся. Хрысцiянства стала дзяржаўнай рэлiгiяй. З прыняццем хрысцiянства разумовы, духоўны, рэлiгiйны стан грамадства зазнаў iстотныя змены. Пасля прыняцця хрысцiянства ў буйных гарадах i княствах пачалi стварацца епархii. У 992 г. узнiкла епархiя ў Полацку. У XII ст. каля Полацку ўзнiкаюць манастыры. Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат агульнага з культурай iншых усходне-славянскiх народаў. Аднак пры ўсей агульнасцi культуры Старажытная Русi на тэрыторыi сучасная Беларусi яна мела сваю спецыфiку. Найбольш яскрава гэта выявiлася ў матэрыяльная i духоўнай культуры Полацкай зямлi. У IX—XIII стст. у Полацку развiвалася пiсьменства, вялося летапiсанне, шырока распаўсюджвалiся рамествы. Полацк уплываў на гаспадарчае i культурнае развiццё суседнiх неславянскiх народаў. З прыняццем хрысцiянства ў архiтэкрутры Беларусi пачынаецца ўзвядзенне манументальных культавых пабудоў. У сярэдзiне XI ст. у Полацку ўслед за Ноўгарадам i Кiевам быў пабудаваны Сафiйскi сабор. У XII ст. у Вiцебску была пабудавана Благавеншчанская царква, у Больчыцах – 4 мураваныя саборы, у Полацку – Спаскi сабор. Помнiкам манументальнай архiтэктуры Гродна з`яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква, пабудаваная ў XII ст. На Беларусi развiвалася пiсьменства. Разам з перакладнымi лiтаратурнымi творамi тут з`яўляюцца i арыгiнальныя. Маюцца звесткi аб тым, што летапiсы складалiся ў Полацку, Тураве, Новагародку. З прадстаўнiкоў кнiжнай асветы гэтага перыяду трэба адзначыць Клiмента Смаляцiча, Кiрылу Тураўскага, Ефрасiнню Полацкую. Клiмент Смаляцiч напiсаў шмат кнiг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. Кiрыла Тураўскi з`яўляўся епiскапам г. Турава. Ён быў выдатным царкоўным аратарам. Прамовы Кiрылы Тураўскага ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства. Ефрасiння Полацкая паходзiла з сям`i полацкiх князеў. Прыняўшы манаства, яна пачала працаваць над перапiсваннем кнiг. Манастыр, у якiм знаходзiлася Ефрасiння, хутка стаў буйным культурным i рэлiгiйным цэнтрам. Аб высокiм узроўнi прыкладнога мастацтва сведчыць крыж, якi заказала Ефрасiння таленавiтаму мясцоваму майстру Лазару Богшы. 4. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татар у першай палове ХШ ст. У пачатку XIII ст. гэтыя мірныя адносіны Руси з Германияй парушыліся. Крыжаки высадзіліся ў вытоках Заходняй Дзвіны і заснавалі крэпасць Рыгу (1201), якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў зямлю балтаў. У войсках крыжакоў ствараліся асобныя манашаска-рыцарскія арганізацыі: іх звалі духоўна-рыцарскімі ордэнамі. Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў). У канцы XII ст. стварыўся трэці ордэн - Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію. У 1202 г. - ордэн мечаносцаў. У 1237 г. абодва гэтыя ордэны аб'ядналіся і стварылі Лівонскі ордэн. Замацаванне крыжакоў каля вытокаў Дзвінызакрывала выйсце ў Б'алтыйскае мора. Летам 1203 г. войскі полацкага князя Уладзіміра аблажылі крэпасці Ікскюль і Гольм. У тым жа годзе герцыкскі князь Усевалад аблажыў Рыгу. Князь Кукенойса Вячка некалькі разоў атрымліваў перамогу над крыжакамі. Аднак крыжакі, умела ўлагоджваючы багатымі падарункамі полацкага князя, змаглі яго нейтралізаваць. У 1207 — 1214 гг. Кукенойс і Герцыке былі прылучаны да ўладанняў Лівонскага ордэна. Крыжакі пазбавілі полацкага князя і права збірання даніны з ліваў. Полацкі князь забараніў нямецкім купцам уязджаць у межы княства. Не зважаючы на няўдачы, Полацкае княства было яшчэ дастаткова моцным, і нямецкія рыцары не адважваліся ступаць на яго тэрыторыю. Па дамове паміж ордэнам і полацкім князем у 1210 г. апошні адмаўляўся ад Ніжняга Падзвіння, аднак дамогся права вольнага праезду полацкім купцам па Заходняй Дзвіне. У 1216 г. полацкі князь Уладзімір пачаў рыхтаваць сумесны паход з эстамі і лівамі супраць крыжакоў, аднак раптоўна памёр. У бітве на Няве са шведскімі войскамі ў 1240 г. наўгародцам дапамагалі палачане. Знішчэнне Аляксандрам Неўскім нямецкіх рыцараў на лёдзе Чудскага возера ў 1242 г. спыніла крыжацкую агрэсію на паўночным захадзе. 3 усходу на рускія землі абрынуліся татара-мангольскія полчышчы. У 1223 г. на р.Калцы сышліся на першую бітву татара-манголы і рускія. Паражэнне пацярпелі аб'яднаныя сілы рускіх княстваў і полаўцаў. За пяць гадоў (1236 - 1240) татара-манголы прайшлі ўсе рускія землі. У 1240 г. татара-манголы разбурылі Уладзімір-на-Клязьме, Маскву. Знішчылі і паланілі сотні тысяч людзей. Аднак Русь, палітычна раздробленая, раздзіралася міжусобіцамі і не змагла аб'яднаць свае сілы, каб даць адпор захопнікам, а таму трапіла пад уладу моцных татара-мангольскіх ханаў. Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Татара-мангольскія нашэсці на заходнерускія землі адбываліся ў 1258, 1275, 1277, 1287,1315,1325,1338 гг. 5. Рэлігія і культура беларускіх зямель у ІХ – першай палове ХШ ст. Хрысцiянства прыйшло на ўсходнеславянскiя землi. Даследчыкi мяркуюць, што ўжо ў IX ст. у Полацкай зямлi былi хрысцiяне. У 988 г. вялiкi кiеўскi князь Уладзiмiр пачаў хрышчэнне Русi. Услед за Кiевам прымусова пападала пад абрад хрышчэння насельнiцтва двух iншых важных цэнтраў – Полацка i Ноўгарада. Язычнiцкае насельнiцтва хрысцiлася прымусова. Забаранялася старая абраднасць i ўводзiлася новая, падлягалi забыццю iмёны старых божастваў, месцы язычнiцкiх маленняў разбуралiся. Хрысцiянства стала дзяржаўнай рэлiгiяй. З прыняццем хрысцiянства разумовы, духоўны, рэлiгiйны стан грамадства зазнаў iстотныя змены. Пасля прыняцця хрысцiянства ў буйных гарадах i княствах пачалi стварацца епархii. У 992 г. узнiкла епархiя ў Полацку. У XII ст. каля Полацку ўзнiкаюць манастыры. Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат агульнага з культурай iншых усходне-славянскiх народаў. Аднак пры ўсей агульнасцi культуры Старажытная Русi на тэрыторыi сучасная Беларусi яна мела сваю спецыфiку. Найбольш яскрава гэта выявiлася ў матэрыяльная i духоўнай культуры Полацкай зямлi. У IX—XIII стст. у Полацку развiвалася пiсьменства, вялося летапiсанне, шырока распаўсюджвалiся рамествы. Полацк уплываў на гаспадарчае i культурнае развiццё суседнiх неславянскiх народаў. З прыняццем хрысцiянства ў архiтэкрутры Беларусi пачынаецца ўзвядзенне манументальных культавых пабудоў. У сярэдзiне XI ст. у Полацку ўслед за Ноўгарадам i Кiевам быў пабудаваны Сафiйскi сабор. У XII ст. у Вiцебску была пабудавана Благавеншчанская царква, у Больчыцах – 4 мураваныя саборы, у Полацку – Спаскi сабор. Помнiкам манументальнай архiтэктуры Гродна з`яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква, пабудаваная ў XII ст. На Беларусi развiвалася пiсьменства. Разам з перакладнымi лiтаратурнымi творамi тут з`яўляюцца i арыгiнальныя. Маюцца звесткi аб тым, што летапiсы складалiся ў Полацку, Тураве, Новагародку. З прадстаўнiкоў кнiжнай асветы гэтага перыяду трэба адзначыць Клiмента Смаляцiча, Кiрылу Тураўскага, Ефрасiнню Полацкую. Клiмент Смаляцiч напiсаў шмат кнiг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. Кiрыла Тураўскi з`яўляўся епiскапам г. Турава. Ён быў выдатным царкоўным аратарам. Прамовы Кiрылы Тураўскага ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства. Ефрасiння Полацкая паходзiла з сям`i полацкiх князеў. Прыняўшы манаства, яна пачала працаваць над перапiсваннем кнiг. Манастыр, у якiм знаходзiлася Ефрасiння, хутка стаў буйным культурным i рэлiгiйным цэнтрам. Аб высокiм узроўнi прыкладнога мастацтва сведчыць крыж, якi заказала Ефрасiння таленавiтаму мясцоваму майстру Лазару Богшы. 6. Утварэнне ВКЛ. Прычынамі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага з 'яўляюцца наступныя: — Знешнепалітычныя (геапалітычныя), звязаныя з геаграфічным становішчам беларускіх зямель і неабходнасцю перадолець знешнюю небяспеку ў пачатку XIII ст. з боку нямецкіх рыцараў-крыжакоў з Захаду і ў сярэдзіне XIII ст. з паўднёвага Усходу з боку мангола-татар. Дзеля выжывання ў такіх умовах насельніцтва, што жыло на мяжы балцкіх і ўсходнеславянскіх зямель, павінна было аб'яднаць свае намаганні. У гэтым працэсе прымалі ўдзел літоўскія феадалы. — Унутрыпалітычныя, звязаныя з неабходнасцю пераадолець феадальную раздробленасць перад пагрозай знешняй небяспекі і сумеснымі намаганнямі дробных удзельных княстваў на беларускіх землях абараніць сябе. Такая з'ява, як феодальная раздробленасць (княжацкіяусооіцы) у сярэднія вякі была характэрнай для многіх краін Еўропы. Раздробле-ныя княствы аказваліся бездапаможнымі перад крыжакамі і мангола-татарамі. Патрэбна было іх аб'яднанне для падтрымкі і саюза ў барацьбе са знешнім ворагам. — Эканамічныя, звязаныя з аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі і пераадоленнем натуральнага характару гаспадаркі (калі ўсё, што выраблялася, ужывалася у дадзенай гаспадарцы). Развіццё гандлёвых адносін паміж рознымі рэгіёнамі (тэрыторыямі) беларускіх зямель садзейнічала Іх аб'яд-нанню. Узнікненне гарадоў як цэнтраў гандлю і абароны, дзе будаваліся ўмацаваныя дзядзінцы (крэпасці), спрыяла пашырэнню разнастайных сувязей паміж насельніцтвам. — Некаторыя гісторыкі адзначаюць ролю этнічнага фактара (этнас — народ). На тэрыторыі Беларусі. пачынаючы з V—VIII стст., склаліся плямённыя аб'яднанні крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў у выніку яе засялення славянскімі плямёнамі, якія змешваліся з ужо жыўшымі тут балцкімі плямёнамі, г. зн. адбывалася славянізацыя баіцкага насельніцтва. УIX—XII стст. у дзяржаўных межах Кіеўскай Русі склалася пэўная ўсходнеславянская супольнасць, якая ў тагачасных гістарычных крыніцах атрымала назву «рускай». Працэс ўтварэння ВКЛ быў звязаны з паступовым перамяшчэннем у XIII ст. цэнтра палітычнага жыцця з Полацка ў Наваградак (сённяшні Навагрудак). Удзельнае Полацкае княства аслабла ў барацьбе з крыжакамі. У сярэдзіне XIII ст. пачало ўзвышацца Наваградскае княства. Гэтаму садзейнічала яго выгадная аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татарскай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю, зацікаўленасць шматлікай гарадской знаці (заможных слаёў насельніцтва) у аб'яднанні вакол княства іншых зямель. Асноўныя падзеі, якія паклалі пачатак утварэнню ВКЛ, разгортваліся ў верхнім і сярэднім Панямонні — на тэрыторыі, якая ахоплівае сучасныя паўночна-заходнія землі Бела-русі (Гродзенская вобласць) і часткова ўсходнія землі сучаснай Літоўскай Рэспублікі. У дзяржаўнаўтваральных працэсах прынялі ўдзел усходнеславянскае хрысціянскае насельніцтва беларускіх зямель і балцкае язычніцкае насельніцтва прыбалтыйскіх зямель, дзе да XIII ст. існавала нізкая грамадская арганізацыя, так, напрыклад, не было значных гарадоў і пісьменнасці, затое мелася моцная ваенная арганізацыя. Згодна меркаванню некаторых гісторыкаў менавіта Наваградскае княства і яго мясцовае насельніцтва адыграла важную ролю ў збіранні беларускіх зямель і ўтварэнні першапачаткова княства Літоўскага. Таксама існуе думка аб тым, што вызначаьлную ролю ва ўтварэнні княства адыгралі літоўскія феадалы, якія захапілі беларускія землі. Летапіс паведамляе пра «Літпву Міндоўга» аднаго з мясцовых балцкіх князёў, які вымушаны быў у выніку міжусобнай барацьбы накіравацца разам з рэшткамі сваей дружыны (войска) з балцкай тэрыторыі ў суседні Наваградак. Тут гэты язычніцкі князь прыняў па палітычных прычынах хрысціянства ізрабіў горад сталіцай сваей краіны. Ён адваяваў для сябе тэрыторыю, якую калісьці вымушаны быў пакінуць, і далучыў яе да Наваградка. Пры Міндоўгу пачалося паступовае далучэнне тэрыторыі Верхняга Панямоння да Наваградка. Тут у 1253 г. адбылася каранацыя Мшдоўга. Ён стаў вялікім князем дзяржавы, якая пачалася з аб'яднання літоўскіх (часткі балцкіх) і наваградскіх (часткі беларускіх) зямель. Пры сыне Міндоўга вялікім князю Войшалку (1263— 1268 гг.), які быў таленавітым, дальнабачным і разам з тым жорсткім палітыкам, межы княства пашырыліся. У свой час Войшалк быў манахам Лаўрышаўскага манастыра. Даведаўшыся аб забойстве бацькі, ён скінуў манаскія рызы (доўгае манаскае адзенне), гэта значыць выйшаў з манаства і адпомсціў за бацьку, знішчыўшы шмат іншых князёў што былі яго ворагамі. Пры пляменніку Міндоўга князю Трайдэне (1270—1282 гг.) заходнія балты (прусы), якія ратаваліся ад крыжакоў былі паселены на беларускіх землях у наваколлі Слоніма і Гародні (сённяшняга Гродна). У канцы XIII ст. пры вялікім князю Віцене (1293—1316 гг.) удалося дасягнуць адзінства новай дзяржавы. Шляхі пашырэння яе межаў былі рознымі. Бела-рускія землі былі далучаны пераважна на дабравольна-дагаворнай аснове. Герб з выявай «рыцара збройнага на кані з мячом, які называюць «Пагоня», стаў у наступным агульнадзяржаўным гербам ВКЛ. Словам «Пагоня» абазначалася ваенная павіннасць па абароне дзяржавы (ад беларускага «гнаць», «праганяць»), Пры вялікім князю Гедыміне (1316—1347 гг.) большая частка сучасных беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ. Тэрыторыя ВКЛ павялічалася прыкладна ў 3 разы. У яе складзе знаходзілася каля 80% сучаснай тэрыторыі Беларусі. Прыкладна тры чвэрці насельніцтва гэтай дзяржавы к сярэдзіне XIV ст. складала насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага этнасу (беларускай народнасці). Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедыміне стаў наступны: «Не рухаць даўніны, не ўводзіць навіны». Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ, пераемнасць у палітычным і грамадскім жыцці са сваімі князямі-папярэдні-камі. Умацаванне адзінаўладдзя ў ВКЛ адбылося пры вялікім князю Гедыміне (Гедзіміне). Уся яго дзейнасць была накіра-вана на далейшае умацаванне ВКЛ і пашырэнне яго тэрыто-рыі. У 1323 г. Гедымін заснаваў сталую сталіцу дзяржавы у Вільні (сённяшні Вільнюс — сталіца Літоўскай Рэспублікі), якая заставалася стольным горадам да канца Х\"Ш ст. 3 гэ-тым гістарычным фактам звязана наступнае паданне. Адной-чы пасля палявання князь Гедымін прылёг адпачнуць і ў сне ўбачыў вялікага жалезнага ваўка, які выў так моина. што было чуваць далека. Тлумачэнне гэтаму сну было дадзена такое: трэба пабудаваць на той гары, дзе стаяў воўк. горад-крэпасць, які будзе непрыступным, як той жалезны воўк, а слава аб новым горадзе распаўсюдзіцца далека, як вой воўка, які было чуваць усім людзям у наваколлі. Назза новага горада звязана з ракой Віліяй, каля якой ён узнік. Пры Гедыміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Яго тытул (у дадзеным выпадкл поўная казва пасады дзяржаўнага кіраўніка) стаў гучаць так: «кароль Літвы і Русі», «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Пал назвал «рускія» меліся на ўвазе жыхары рускіх, перш за ўсё беларускіх зямель: Віцебскаи, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У выніку гэтага дзяржава атрымала назву «Вялікае княства Літоўскае і Рускае». Пад «Літвой» тады разумелася тэрыторыя верхняга і сярэдняга Панямоння, а пад «Русею» — верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней (у першай палове XV ст.), калі была далучана Жамойція — заходняя частка сучаснай Літвы, дзяржава атрымала поўную назву «Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае». Часцей ужывалася скарочаная назва — ВКЛ. У склад новай дзяржавы паступова ўвайшлі сённяшнія літоўскія, беларускія, украінскія, частка рускіх зямель, дзе жьші як праваслаўныя, так і католікі. Гедымін, будучы мудрым правіцелем, не аддаваў перавагі ні праваслаўю, ні каталіцтву ў такой шматрэлігійнай дзяржаве, якой з'яўлялася ВКЛ. Усе народы, якія прымалі ўдзел ва ўтварэнні ВКЛ, найперш сучасныя літоўскі і беларускі, лічацца гісторыкамі спадкаемцамі гэтай дзяржавы.
ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования... Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все... ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала... Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право... Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:
|