Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Тэма: Бібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя, яе сутнасць і значэнне





Класіфікацыя – гэта размеркаванне прадметаў, паняццяў, любога мноства на класы, падкласы і г.д. у залежнасці ад агульных прымет або адрозненняў, у пэўнай лагічнай паслядоўнасці.

Расліны, жывёлы, тканіна, транспарт, лічбы і т.п. – усё гэта розныя мноствы. Для таго, каб іх вывучыць, зразумець, авалодаць імі, гэтыя мноствы патрэбна прывесці ў парадак па пэўных прызнаках.

Напр. тканіны: калі за прызнак узяць колер, то ў адной групе акажуцца тканіны, аднолькавыя па колеру, але розныя па якасці. Калі за прызнак узяць якасць тканіны, то ў адной групе збяруцца, напрыклад, шаўковыя, або шарсцяныя тканіны, але колер іх будзе розны.

Такім чынам, класіфікацыя – гэта размеркаванне чаго-небудзь па пэўнай прыкмеце. Прыкмета адна – і прадметы будуць у адной групе. Прыкметы розныя – і прадметы будуць у розных групах. Гэта асноўнае правіла класіфікацыі.

Кнігі і навукі – таксама мноствы і таксама з’яўляюцца аб’ектам класіфікацыі. Класіфікацыяй навук займаліся заўсёды, колькі існуюць веды. Іх спрабавалі прывесці ў сістэму, знайсці агульныя прыкметы, адрозненні, для таго, каб вывучыць навукі і развіваць іх далей. На аснове класіфікацыі навук і развіваецца класіфікацыя кніг, таму што і кнігі, і навукі – гэта веды. Штогод у свеце выходзіць дзесяткі тысяч назваў кніг, часопісаў, іншай друкаванай прадукцыі. Арыентавацца ў гэтай масе дакументаў можна толькі ў тым выпадку, калі згрупіраваць іх па пэўных прызнаках, г.зн. сістэматызаваць.

Асноўным прызнакам сістэматызацыі кніг, як і навук, з’яўляецца іх змест.

Такім чынам, паміж класіфікацыяй навук і пабудаванай на яе аснове сістэмай бібліятэчнай класіфікацыяй існуе цесная сувязь, г.зн. яны маюць агульныя якасці:

- дзяленне па галінах ведаў;

- падпарадкаванасць паняццяў;

- ступенчатасць дзяленняў;

- залежнасць прыватнага ад агульнага, напрыклад:

Прыродазнаўства

Біялагічныя навукі

Батаніка

Ніжэйшыя расліны

Водараслі

Аднак, бібліятэчная класіфікацыя мае свае асаблівасці:

1. У бібліятэчнай класіфікацыі для кніг, якія разглядаюць ва ўзаемадзеянні пытанні розных абласцей ведаў, адведзена адно месца. Напрыклад, эстэтычнае выхаванне дзяцей з’яўляецца часткай двух навук – эстэтыкі і педагогікі, але ў бібліятэчнай класіфікацыі месца для данага паняцця прадугледжана ў раздзеле педагогікі. Гэты прызнак называецца лінейнасцю бібліятэчнай класіфікацыі.

2. З практычнай мэтай у бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі ствараюцца тэматычныя (комплексныя) дзяленні, напрыклад, аб’ядноўваецца ўся літаратура, якая мае адносіны да ваеннай справы, хаця па зместу яна адносіцца да розных галін ведаў.

3. У бібліятэчнай класіфікацыі створана месца для кніг універсальнага зместу, такіх, якія па зместу адносяцца да ўсіх галін ведаў: энцыклапедыі, слоўнікі, агульныя бібліяграфічныя паказальнікі і інш.

4. Бібліятэчная класіфікацыя ўлічвае не толькі змест, але і від дакумента (часопіс, газета, карта і г.д.), мэтавае назначэнне дакумента (падручнік, даведнік), і мову, на якой ён надрукаваны.

5. Бібліятэчная класіфікацыя шырэй класіфікацыі навук.

Улік дадатковых прызнакаў пры сістэматызацыі кніг палягчае чытачам пошук патрэбных дакументаў, але разам з тым і адрознівае бібліятэчную класіфікацыю ад класіфікацыі навук, для якой такія прызнакі не маюць значэння.

Для таго, каб бібліятэчную класіфікацыю можна было выкарыстаць у бібліятэках, яе афармляюць у выглядзе кнігі – табліц класіфікацыі.

Сістэматызацыя кніг у бібліятэках называецца размеркаванне іх па галінах ведаў у адпаведнасці з прынятай сістэмай класіфікацыі. Размеркаванне па галінах ведаў па прынцыпу “ ад агульнага да прыватнага стварае сістэматычны парадак. Яго выкарыстоўваюць для сістэматычнай расстаноўкі фонда бібліятэкі – па галінах ведаў, і для арганізацыі сістэматычнага каталога, дзе бібліяграфічныя запісы дакументаў таксама размяшчаюцца ў адпаведнасці з іх зместам, у пэўнай паслядоўнасці, ад больш агульных да больш прыватных, узаемазвязаных паміж сабой паняццяў.

Пры такой расстаноўцы кніг на паліцах і картак у сістэматычным каталозе ва ўсіх галінах ведаў за кожным больш агульным аддзелам будуць ісці яго дзяленні:

Тэхніка

Транспарт

Аўтадарожны транспарт

Аўтамабілі

Пасажырскія аўтамабілі

Легкавыя аўтамабілі

Сістэматычны парадак арганізацыі фонда і каталога найбольш задавальняе розныя запыты карыстальнікаў – для падрыхтоўкі дакладаў, рэфератаў і іншых патрэб.

Знайсці кнігу як карыстальніку, так і бібліятэкару, значна прасцей, калі яны расстаўлены па зместу. Пры такім парадку лягчэй падабраць кнігу, якая адпавядае ўзроўню ведаў карыстальніка, замяніць адну кнігу другой, аналагічнай па зместу, прапанаваць больш новае выданне.

Сістэматызацыя дазваляе весці ўлік выданых кніг не толькі па колькасці, але і па зместу. Яна прымяняецца як ва ўніверсальных, так і ў галіновых бібліяграфічных паказальніках.

Да бібліятэчнай класіфікацыі, якая раскрывае фонд па зместу, прад’яўляецца рад патрабаванняў:

1. Класіфікацыя павінна мець навуковы характар, адлюстроўваць сучасны стан навукі, тэхнікі, культуры, грамадскае жыццё.

2. Бібліятэчная класіфікацыя, прызначаная для бібліятэк з разнастайным па зместу складам фонду, павінна ўключаць усе галіны ведаў, г.зн. быць універсальнай.

3. Мэтазгодна прымяненне адзінай класіфікацыйнай сістэмы ва ўсіх ці большасці бібліятэк краіны. Гэта дазволіць уніфіцыраваць бібліятэчныя працэсы і палепшыць якасць абслугоўвання карыстальнікаў.

4. Прымяненне класіфікацыі ў бібліятэках з розным аб’ёмам і зместам фонда патрабуе ад бібліятэчнай класіфікацыі гібкасці, здольнасці расшырыць ці скарачаць яе дзяленні без змянення самой сістэмы.

Напрыклад, у невялікай бібліятэцы дастаткова выдзеліць для хімічных навук адно дзяленне “Хімія”, а ў буйной бібліятэцы ўвесці дзяленні для больш вузкіх пытанняў – “фізічная хімія”, “неарганічная хімія”, “аналітычная хімія”. Змяненні ў навуцы, тэхніцы, культуры адбіваюцца на змесце кніг, і ў табліцы павінны ўключацца новыя паняцці. Чым больш адпавядае класіфікацыя сучаснай тэматыцы кніг, чым больш улічваюцца ў ёй перспектывы развіцця асобных навук, тым даўгавечней будуць табліцы класіфікацыі.

5. Для зручнасці выкарыстання ўмоўныя абазначэнні класіфікацыі павінны быць простымі, лёгка запамінацца, быць кароткімі, зручнымі ў вымаўленні і ўспрыманні. Славесны выраз умоўных абазначэнняў павінен адпавядаць навуковай тэрміналогіі, прынятай у той ці іншай галіне ведаў, быць ясным, кароткім, і ўжывацца ў аднолькавым значэнні ва ўсёй табліцы бібліятэчнай класіфікацыі.

Гісторыя бібліятэчнай справы і бібліяграфіі ў нашай краіне і за яе межамі ведае многа розных сістэм бібліятэчнай класіфікацыі. Зараз у нашых бібліятэках прымяняюцца дзве сістэмы:

1. Бібліятэчна-бібліяграфічная класіфікацыя (ББК)

2. Універсальная дзесяцічная класіфікацыя (УДК).

Адной з першых класіфікацый, атрымаўшых шырокае распаўсюджванне, з’яўляецца “Дзесяцічная класіфікацыя” (ДК), створаная ў 1876 годзе амерыканскім бібліятэкарам Мэлвілам Дзьюі. Усе навукі М.Дзьюі раздзяліў на 10 аддзелаў (класаў), абазначаўшы кожны з іх арабскімі лічбамі:

0 Агульны аддзел

1 Філасофія

2 Рэлігія

3 Грамадскія навукі

4 Філалогія

5 Дакладныя навукі

6 Прыкладныя навукі

7 Мастацтва. Спорт

8 Літаратура і літаратуразнаўства

9 Гісторыя. Геаграфія. Біяграфіі

Кожны з гэтых аддзелаў дзяліўся на 10 пададдзелаў, якія ў сваю чаргу дзяліліся на 10 частак і г.д. ДК М.Дзьюі (ДКД) мела шэраг станоўчых якасцей: дакладнасць пабудовы, гібкасць, універсальнасць, прастата ўмоўных абазначэнняў.

На сённяшні дзень вядома 21 выданне ДКД. У параўнанні з першапачатковым аб’ёмам яна вырасла ў 50 раз, і разам з тым захавала знешні выгляд і характэрныя рысы. Змяніліся толькі ўяўленні, тэорыі, з’явіліся новыя дзяржавы, навукі і г.д.

Сёння ДКД – самая распаўсюджаная (135 краін) бібліятэчная класіфікацыйная сістэма, пераведзеная на больш чым 30 моў народаў свету. Кожнае выданне ДКД – своесаблівы даведнік у свеце навукі. У свой час ДКД была пакладзена ў аснову УДК. УДК захавала структуру ДКД і была дапоўнена дапаможнымі табліцамі, якія дазвалялі шырэй іх выкарыстоўваць. Яна з’яўляецца абавязковай для сістэматызацыі фондаў навукова-тэхнічных бібліятэк і ў кнігавыдавецкай справе. Першага студзеня 1992 года быў створаны міжнародны Кансорцыум УДК, які кіруе УДК і яе будучым развіццём.

Да 1978 года бібліятэкі Беларусі карысталіся “Табліцамі бібліятэчнай класіфікацыі”, якія уяўлялі сабой перапрацоўку “Дзесяцічнай класіфкацыі М.Дзьюі. Гэта перапрацоўка была пачата савецкім бібліёграфам Л.Н.Трапоўскім і прадоўжана вучоным – бібліятэказнаўцам З.Н.Амбарцумянам. У перапрацоўцы былі ўлічаны змяненні, што адбыліся ў грамадскім жыцці, у развіцці навукі, тэхнікі, культуры. Паралельна вялася работа па стварэнню новых табіц класіфікацыі. На працягу многіх год буйнейшыя бібліятэкі СССР працавалі над гэтым і ў 1960-68 гадах гэта работа была завершана, першае выданне ББК для навуковых бібліятэк у 25 вып.(30 тамах) выйшла ў свет. Усе навукі ў ББК размешчаны згодна класіфікацыі відаў матэрыі і форм яе руху, у пераходзе ад ніжэйшага да вышэйшага, ад простага да складанага.

1. Навукі аб прыродзе

2. Навукі аб уздзеянні чалавека на прыроду.

3. Навукі аб грамадстве.

ББК уключае таксама пераходныя навукі, аб’екты, факты, падзеі, праблемы грамадскага жыцця, галіны практычнай дзейнасці. У ББК адлюстравана назначэнне твораў друку, іх від і форма выдання.

Асноўны рад табліц ББК

1 Агульнанавуковыя і междысцыплінарныя веды

2 Прыродазнаўчыя навукі

3 Тэхніка. Тэхнічныя навукі

4 Сельская і лясная гаспадарка. Сельскагаспадарчыя навукі

5 Ахова здароўя. Медыцынскія навукі

6/8 Сацыяльныя (грамадскія) і гуманітарныя навукі

9 Літаратура ўніверсальнага зместу

Табліцы ББК былі прадстаўлены ў чатырох варыянтах:

- для навуковых бібліятэк

- для абласных бібліятэк

- для масавых бібліятэк

- для дзіцячых і школьных бібліятэк

У 80-х гадах мінулага стагоддзя выйшла ў свет 2-е выданне табліц ББК, якое ўключыла мноства новых тэм, праблем, з’яў, адлюстравала змены ў грамадскім і навуковым жыцці.

Карэнныя змяненні ў жыцці грамадства адбыліся ў 90-я гады ХХ стагоддзя: распад СССР і стварэнне новых незалежных дзяржаў, змяненні ў перыядызацыі гісторыі, дасягненні ў радыёэлектроніцы, медыцыне, псіхалогіі, новыя падыходы да рэлігіі і атэізму, філасофіі. Гэтыя абставіны вызвалі неабходнасць перапрацоўкі табліц ББК. Працэс гэтты вельмі працаёмкі, і для масавых бібліятэк быў выдадзены часовы варыянт – рабочыя табліцы.

Зараз табліцы ББК рыхтуюцца да выхаду ў свет у трох варыянтах:

1. Поўныя табліцы (для навуковых б-к)

2. Сярэднія табліцы (для абласных б-к)

3. Скарочаныя табліцы (для публічных б-к)

Поўныя, сярэднія і скарочаныя табліцы ўзгоднены паміж сабой па структуры і індэксацыі і адрозніваюцца толькі па ступені дэталізацыі (глыбіні раскрыцця зместу табліц).

Працэс абнаўлення і мадэрнізацыі змяняе табліцы ББК. Але агульныя прынцыпы, пакладзеныя ў аснову ББК, застаюцца нязменнымі.

 

Тэма: Структура табліц ББК

Для таго, каб добра сістэматызаваць дакументы, трэба зразумець структуру табліц і ўмець карыстацца яго даведачным апаратам.

Табліцы ББК састаяць з: 1) асноўных табліц класіфікацыі, 2) сістэмы табліц тыпавых дзяленняў, 3) алфавітна-прадметнага паказальніка, 4) дадатка,

Асноўны рад ББК павінен узначальваць аддзел “Агульнанавуковые і міждысцыплінарныя веды”. Зараз гэты аддзел распрацоўваецца.

Далей усе навукі размяркавалі ў такой паслядоўнасці, спачатку навукі, якія вывучаюць прыроду (2), а потым навукі, якія вывучаюць грамадства і мысленне (6/8). Паміж імі прыкладныя навукі (тэхніка, сельская гаспадарка, медыцына).

Паслядоўнасць прыродазнаўчых навук адпавядае класіфікацыі навук па вывучаемых імі асобных формах руху матэрыі, спачатку неарганічнай, потым арганічнай. Прыкладныя навукі (3,4,5) ажыццяўляюць сувязь паміж цыкламі навук, якія прысвечаны прыродзе і грамадству, і размяркаваны па прынцыпу ад простага да складанага. У пачатку прыкладных навук змешчана тэхніка, як вядучая сярод галін прыкладных ведаў. Далей ідзе сельская гаспадарка і медыцына.

За межы асобных цыклаў навук – аднеслі літаратуру ўніверсальнага зместу (9 аддзел).

1. Асноўныя табліцы класіфікацыі

У табліцах ББК 7 асноўных аддзелаў, якія абазначаны 9 арабскімі лічбамі.

1 Агульнанавуковыя і міждысцыплінарныя веды.

2 Прыродазнаўчыя навукі.

3 Тэхніка. Тэхнічныя навукі.

4 Сельская і лясная гаспадарка. Сельскагаспадарчыя і лесагаспадарчыя навукі.

5 Ахова здароў’я. Мед. навукі.

6/8 Грамадскія і гуманітарныя навукі.

9 Літаратура ўніверсальнага зместу.

Ва ўсіх аддзелах спачатку прыводзяцца асноўныя дзяленні, якія сведчаць аб тым, што ўваходзіць у аддзел, робяць аддзел больш лёгкім у выкарыстанні.

Усе дзяленні маюць умоўныя абазначэнні, якія называюцца індэксамі. Па форме індэксы могуць быць аднароднымі, якія складаюцца толькі з лічбаў. напрыклад: 22, 22.1, 22.13 і г.д., альбо змешанымі, ў склад якіх уваходзяць і лічбы і літары. Напрыклад: 24 г, 22.1 г і г.д. Каб забяспечыць індэксам выразнасць пры напісанні, запамінанні, зручнасць пры вымаўленні, аддзяляюць кропкай спачатку дзве першыя лічбы, а потым наступныя тры (26,222.5, 26.341.2 і г.д.). Кропка пры чытанні не вымаўляецца, а робіцца паўза.

Дзяленні маюць тлумачэнні, якія надрукаваны мелкім шрыфтам і змяшчаюць пералік тэм, паняццяў, прадметаў, якія ўключаны ў дзяленні.

Метадычныя ўказанні таксама надрукаваны мелкім шрыфтам і даюць прыёмы сістэматызацыі, або ўказанні аб спосабе далейшага раздзялення матэрыялу, аб размежаванні з іншымі дзяленнямі.

У табліцах ёсць адсылкі і спасылкі.

Адсылка (скарочана: “гл”) паказвае, што літаратура па дадзенай тэме (прадмету, пытанню) збіраецца не ў гэтым аддзеле, а ў другім. Напрыклад “20.1 Чалавек і навакольнае асяроддзе” даецца адсылка “Экалогія атмасферы” гл.26.23.

Спасылка (“гл.таксама”) звязвае тэмы і паняцці), якія дапаўняюць адна адну. Напрыклад: 85.38 Мастацкае радыёвяшчанне і тэлебачанне. Гл. таксама: 76.03 Радыёвяшчанне. Тэлебачанне.

Адсылкі і спасылкі пры якіх ёсць, прызначаны для чытачоў і іх выносяць на раздзяляльнікі сістэматычнага каталога. Усе астатнія для бібліятэкараў і на раздзяляльнікі не выносяцца. Гэта дапамагае бібліятэкарам у афармленні каталожных раздзяляльнікаў.

У табліцах ёсць індэксы з касой рыскай (6/8, 70/79, 80/84). Касая рыса прымяняецца для абазначэння здвоенага індэкса. Яны друкуюцца курсівамі. Здвоенымі індэкс у шыфр не выносіцца, яго выкарыстоўваюць толькі для раздзяляльніка карткі за ім не расстаўляюць. Яны як бы аддзяляюць адну групу раздзяляльнікаў ад другой. Іх прынята лічыць “нерабочымі”.

2. Сістэма тыпавых дзяленняў

Сістэма дапаможных або тыпавых табліц складаецца з:

- агульных тыпавых дзяленняў (АТД)

- тэрытарыяльных тыпавых дзяленняў (ТТД)

- тыпавых дзяленняў сацыяльных сістэм (ТДС). Гэтыя тыпавыя дзяленні выкарыстоўваюцца ва ўсіх аддзелах класіфікацыі

- спецыяльныя тыпавыя дзяленні (СТД), выкарыстоўваюцца ў межах толькі аднаго аддзела.

Агульныя тыпавыя дзяленні (АТД) выкарыстоўваюцца тады, калі трэба вылучыць падручнікі, даведнікі, гісторыю пытання і г.д. АТД далучаюцца да індэкса галіны або тэмы непасрэдна без усякіх знакаў. Напрыклад: “22.1 г Гісторыя матэматыкі”; “ 22.141я72 Падручнік для сярэдняй школы па алгебры”; “24 я1 Бібліяграфічны дапаможнік па хіміі”; “22.6 я2 Даведачнае выданне па астраноміі” і г.д.

АТД могуць камбінавацца паміж сабой, а таксама з дзяленнямі табліцы тэрытарыяльных тыпавых дзяленняў. Напрыклад: Гісторыя медыцыны ў Беларусі – 5 г (4 Беі)

Тэрытарыяльныя тыпавыя дзяленні (ТТД)

ТТД далучаецца да індэксу, калі трэба вылучыць асобную краіну, мясцовасць, тэрыторыю, вобласць. ТТД выкарыстоўваецца, у асноўным, у аддзеле гісторыі і геаграфіі і некаторых іншых аддзелах. Аснову іх складаюць лічбы ад 0 да 9, якія бяруцца ў круглыя дужкі.

Асноўныя дзяленні табліцы ТТД вылучаюцца па фізіка-геаграфічных прыметах: увесь свет, часткі свету (суша), Сусветны акіян. Выключэнне складаюць дзяленні (2) Расія. СССР і (3) Замежныя краіны ў цэлым. Часткі свету размяшчаюцца ў традыцыйнай паслядоўнасці – Еўропа, Азія, Афрыка, Амерыка, Аўстралія з Акіяніяй.

ТТД адлюстроўваюць сучасную палітычную карту свету. Усе краіны, незалежна ад іх велічыні і грамадскага ладу, размешчаны ў межах частак свету ў парадку іх назваў.

Напрыклад: Гісторыя Беларусі – 63.3(4Беі); Геаграфія Украіны – 26.89(4Укр); Эканоміка Літвы – 65.9(4Літ).

Можна ствараць дзяленні для горада (...-2), вобласці (...-4). Напрыклад: Гісторыя Магілёўскай вобласці – 63.3(4Беі – 4 Маг); Эканоміка горада Магілёва 65.9(4 Беі – 2 Магілёў). Як ужо казалі ТТД можа камбінавацца з АТД. Напрыклад: Гісторыя тэхнікі ў Беларусі – 30 г (4Беі).

Тыпавыя дзяленні сацыяльных сістэм (ТДС)

Табліца ТДС прызначана для абазначэння матэрыялу па пррызнаку сацыяльнай сістэмы. Дзяленні табліц абазначаны арабскімі лічбамі з апострафам (‘), выкарыстоўваюцца ў раздзеле “66 Палітыка.”

‘6 Развітыя краіны

‘7 Краіны, якія развіваюцца

‘8 Сацыялістычныя краіны

Спецыяльныя тыпавыя дзяленні (СТД)

У адрозненне ад агульных і тэрытарыяльных тыпавых дзяленняў СТД выкарыстоўваецца толькі ў межах аднаго аддзела або некалькіх раздзелах адной галіны ведаў. СТД далучаецца да індэксу праз дэфіс (у раздзелах мовазнаўства, мастацкай літаратуры, сельскай гаспадаркі і інш). Напрыклад: Сорт бульбы – 42.15-3,

Агратэхніка кармавых культур – 42.22-4

Кармленне і ўтрыманне авечак – 46.6-4

Слоўнік беларускайй мовы 81.2 Бел-4







Конфликты в семейной жизни. Как это изменить? Редкий брак и взаимоотношения существуют без конфликтов и напряженности. Через это проходят все...

Живите по правилу: МАЛО ЛИ ЧТО НА СВЕТЕ СУЩЕСТВУЕТ? Я неслучайно подчеркиваю, что место в голове ограничено, а информации вокруг много, и что ваше право...

Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам...

ЧТО ПРОИСХОДИТ ВО ВЗРОСЛОЙ ЖИЗНИ? Если вы все еще «неправильно» связаны с матерью, вы избегаете отделения и независимого взрослого существования...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.